Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Уладыка Дыянісій (Ляховіч) прызначаны экзархам для ўкраінцаў грэка-католікаў у Італіі

Уладыка Дыянісій (Ляховіч) прызначаны экзархам для ўкраінцаў грэка-католікаў у Італіі


24.10.2020.

Уладыка Дыянісій (Ляховіч) прызначаны экзархам для ўкраінцаў грэка-католікаў у ІталііУ суботу, 24 кастрычніка 2020 г., у Ватыкане паведамілі, што Святы Айцец Францішак спыніў мандат Апостальскага Адміністратара sede vacante Экзархата для ўкраінцаў католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі, у асобе кардынала Анджэла Дэ Данаціса, вікарыя Яго Святасці для Рымскай дыяцэзіі. 

 

У той жа час паведамляецца, што Святы Айцец прызначыў Апостальскім Экзархам для ўкраінцаў католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі, дастойнага Біскупа Дыянісія Ляховіча, ЧСВВ, былога дэлегата гэтай царкоўнай структуры, перанёсшы яго з тытулярнай сталіцы Эгнацыі.


Вярнуцца назад