ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II МОЛІМСЯ ЗА БЕЛАРУСЬ
О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве сьвятога Папу Яна Паўла ІІ,
у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі,
даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця,
як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.
Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю,
тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй.
Амін.