Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 22 кастрычніка - успамін сьв. Яна Паўла, Папы Рымскага

22 кастрычніка - успамін сьв. Яна Паўла, Папы Рымскага


22.10.2020.

22 кастрычніка - успамін сьв. Яна Паўла, Папы РымскагаПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II МОЛІМСЯ ЗА БЕЛАРУСЬ

 

О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве сьвятога Папу Яна Паўла ІІ, 

у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.

 

Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, 

даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.

Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, 

як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.

 

Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, 

тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй.

Амін.


Вярнуцца назад