Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Брат Алоіс з супольнасці Тэзэ ў Францыі звярнуўся да беларусаў і запэўніў у малітве  


Брат Алоіс з супольнасці Тэзэ ў Францыі звярнуўся да беларусаў і запэўніў у малітве19 жніўня прыёр экуменічнай манаскай супольнасці Тэзэ брат Алоіс звярнуўся да беларусаў і запэўніў у малітве за беларускі народ.

Зварот брата Алоіса да беларусаў быў апублікаваны на партале супольнасці Тaize.fr.

«Дарагія беларускія сябры, з вялікаю ўвагаю мы ў Тэзэ сочым за навінамі з вашай ўзлюбленай краіны. Памятайце, што ў гэтую хвіліну мы вельмі блізкія з вамі. Мы ўзгадвалі пра вашу краіну падчас супольнай малітвы, і разам з маімі братамі я малюся за вас наступнымі словамі:

Уваскрослы Хрыстэ, Ты ведаеш нашы клопаты і выпрабаванні. І нястомна Ты кажаш нам: нічога не бойцеся, Я тут.

Хрыстэ, мы даручаем Табе беларускі народ, у прыватнасці тых, хто змагаецца за справядлівасць і свабоду. Пакажы Сваю прысутнасць тым, якія церпяць ад гвалту і лютасці. У Табе наш супакой»,
— завяршае зварот малітваю брат Алоіс.

Штогод у сустрэчах Тэзэ бяруць удзел дзясяткі тысяч маладых хрысціянаў розных веравызнанняў з усяго свету, у тым ліку і з Беларусі.

Паводле: Тaize.fr / Catholic.by

20.08.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier