Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Брат Алоіс з супольнасці Тэзэ ў Францыі звярнуўся да беларусаў і запэўніў у малітве
Брат Алоіс з супольнасці Тэзэ ў Францыі звярнуўся да беларусаў і запэўніў у малітве20.08.2020. |
|
Зварот брата Алоіса да беларусаў быў апублікаваны на партале супольнасці Тaize.fr. «Дарагія беларускія сябры, з вялікаю ўвагаю мы ў Тэзэ сочым за навінамі з вашай ўзлюбленай краіны. Памятайце, што ў гэтую хвіліну мы вельмі блізкія з вамі. Мы ўзгадвалі пра вашу краіну падчас супольнай малітвы, і разам з маімі братамі я малюся за вас наступнымі словамі: Уваскрослы Хрыстэ, Ты ведаеш нашы клопаты і выпрабаванні. І нястомна Ты кажаш нам: нічога не бойцеся, Я тут. Хрыстэ, мы даручаем Табе беларускі народ, у прыватнасці тых, хто змагаецца за справядлівасць і свабоду. Пакажы Сваю прысутнасць тым, якія церпяць ад гвалту і лютасці. У Табе наш супакой», — завяршае зварот малітваю брат Алоіс. Штогод у сустрэчах Тэзэ бяруць удзел дзясяткі тысяч маладых хрысціянаў розных веравызнанняў з усяго свету, у тым ліку і з Беларусі. Паводле: Тaize.fr / Catholic.by Вярнуцца назад |