Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Прымас Польшчы заклікае вернікаў да малітвы аб міры ў Беларусі
«Многія з нас у апошнія дні з увагаю сочаць за падзеямі ў Беларусі», — піша арцыбіскуп Поляк у паведамленні, змешчаным на партале Прымаса Prymaspolski.pl. Іерарх цытуе словы Папы Францішка з заклікам да спынення гвалту і павагі да справядівасці і права, сказаныя Святым Айцом падчас малітвы Анёл Панскі ў мінулую нядзелю. «Далучаючыся да гэтага закліку Папы, я прашу ў нядзелю 23 жніўня ва ўсіх касцёлах і капліцах Гнезненскай архідыяцэзіі ў агульнай малітве далучыць інтэнцыю аб міры і дабрабыце для Беларусі. Адначасова прашу ў штодзённых малітвах — як індывідуальных, так і супольных — памятаць пра нашых сясцёр і братоў у Беларусі», — піша ў сваім паведамленні Прымас Польшчы. Паводле catholic.by |
|
20.08.2020
|






Сёньняшняе чытаньне:
