Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Прымас Польшчы заклікае вернікаў да малітвы аб міры ў Беларусі

Прымас Польшчы заклікае вернікаў да малітвы аб міры ў Беларусі


20.08.2020.
Прымас Польшчы заклікае вернікаў да малітвы аб міры ў БеларусіПрымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк у спецыяльным паведамленні, разасланым па парафіях Гнезненскай архідыяцэзіі, просіць у нядзелю 23 жніўня асаблівым чынам маліцца за Беларусь і беларусаў — «нашых сясцёр і братоў».

«Многія з нас у апошнія дні з увагаю сочаць за падзеямі ў Беларусі», — піша арцыбіскуп Поляк у паведамленні, змешчаным на партале Прымаса Prymaspolski.pl. Іерарх цытуе словы Папы Францішка з заклікам да спынення гвалту і павагі да справядівасці і права, сказаныя Святым Айцом падчас малітвы Анёл Панскі ў мінулую нядзелю.

«Далучаючыся да гэтага закліку Папы, я прашу ў нядзелю 23 жніўня ва ўсіх касцёлах і капліцах Гнезненскай архідыяцэзіі ў агульнай малітве далучыць інтэнцыю аб міры і дабрабыце для Беларусі.

Адначасова прашу ў штодзённых малітвах — як індывідуальных, так і супольных — памятаць пра нашых сясцёр і братоў у Беларусі», — піша ў сваім паведамленні Прымас Польшчы.

Паводле catholic.by

Вярнуцца назад