Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Словы братэрскай салідарнасці і малітоўнай блізкасці ў час сумных падзеяў  


Словы братэрскай салідарнасці і малітоўнай блізкасці ў час сумных падзеяўПершаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў даслаў на рукі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Архімандрыта Сяргея Гаека. Зварот cа словамі братэрскай салідарнасці і малітоўнай блізкасці ў складаны час сумных падзеяў у Беларусі.
Разам з тым Яго Блаславенства Святаслаў заклікаў верных УГКЦ да штодзённай малітвы а 21:00 за беларускі народ.


***
Украінская Грэка-Каталіцкай Царква
Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі


Кіеў, 14 жніўня 2020

Яго Эксцеленцыі Тадэвушу Кандрусевічу,
Архібіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму

Высокадастойнаму архімандрыту Сяргею Гаеку,
Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі


Ваша Эскцэленцыя, Уладыка-архібіскуп Тадэвуш!
Высокадастойны Архімандрыт Сяргей!

У гэтыя драматычныя дні, калі беларускі народ змагаецца за свае правы і свабоды, абараняючы сваё волевыяўленне, сацыяльную справядлівасць і ўласную годнасць, прагну ад імя біскупаў, духавенства і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, выказаць вам, біскупам і духавенству Рыма-Каталіцкай і Грэка-Каталіцкай Цэркваў у Беларусі, манахам і манахіням, усім братам і сёстрам у Хрысце, ды ўсяму беларускаму народу, словы братэрскай салідарнасці і малітоўнай блізкасці.
З трывогай у сэрцы мы назіраем за штодзённымі актамі гвалту над безабароннымі грамадзянамі, распазнаючы ў іх падзеі, апісаныя словамі псалміста: “Вось бо грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы ў калчане, каб упоцемку страляць у праведных сэрцам. Бо што ты зрабіў, яны разбурылі, што можа праведнік учыніць " (Пс. 11, 2-3). Мы верым, што Госпад Бог, адзіны Уладар чалавечай гісторыі, нябачна прысутнічае на вуліцах і плошчах Беларусі, каб упэўніць гэты народ, які церпіць пакуты, у Сваёй блізкасці і збаўленні.
Да Яго, усеміласцівага і ўсемагутнага Бога, Айца нашага нябеснага, прыносім нашыя просьбы і малітвы за беларускі народ, просячы ў Бога спынення гвалту, устанаўлення справядлівасці, міру ды грамадскага паразумення і згоды.
Усведамляючы вялікія пагрозы цяперашніх падзей, мы таксама молімся пра абарону Беларусі ад знешніх варожых сіл, за захаванне адзінства беларускага народа, а таксама за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць беларускай дзяржавы. Мы падзяляем з вамі ўсю нашу веру і цвёрдае перакананне, што нашы малітвы будуць пачуты, бо "Госпад справядлівы і палюбіў праўду. Твар Яго бачыць праведнасць" (Пс. 11, 7).
Няхай Найсвятая Багародзіца, праслаўленая ў шматлікіх цудатворных іконах Беларусі, пакрывае ўсіх Вас Сваім нябесным покрывам і выпрасіць у Свайго Сына, Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, сваім умілаваным беларускім дзецям супакой, згоду, еднасць і нябеснае блаславенне!

+ Святаслаў

***
Глядзіце таксама:
http://ugcc.ua/news/glava_ugkts_visloviv_s...itvi_90551.html

patr.sviatoslav.zvernennya_z_pri___.pdf [333.61 Kb] (запамповак: 8)

14.08.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier