Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Малітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІ  


Малітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІКардынал Канрад Краеўскі асвяціў ікону св. Яна Паўла ІІ.

Духовая праграма XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, што праходзіла ў днях 8-12 ліпеня 2020 пад дэвізам “Святло Усходу”, была нагодай ушанаваць 100-годдзе нараджэння Папы-Славяніна Яна Паўла ІІ.
Працяг гэтай праграмы “Святло Усходу” абняў хрысціянаў у розных гарадах Еўропы (у Бары 19 ліпеня, у Варшаве 26 ліпеня, у Рыме 30 ліпеня 2020.
Гэта былі дні асаблівай малітвы за Беларусь.

У чацвер, 30 ліпеня 2020 г., у базыліцы св. Пятра ў Рыме, у св. Імшы на магіле св. Папы Яна Паўла ІІ удзельнічала так сама група хрысціянаў з Беларусі разам з іхнімі сябрамі з Італіі, Польшчы, Расеі.
Напрыканцы св. Імшы кардынал Канрад Краеўскі, адказны за дабрачынную дзейнасць Папы Францішка, асвяціў ікону св. Яна Паўла ІІ, напісаную па просьбе валянцёраў грэка-католіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк.
Гэта было нагодай да асаблівай малітвы вернікаў за Беларусь.

Высокадастойнаму кардыналу Канраду глыбокая ўдзячнасць
і “многія леты!


Малітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІМалітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІМалітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІМалітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІМалітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІ


30.07.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier