Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020
СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 20209.07.2020. |
|
Некаторыя вернікі працягваюць малітву ў бліжайшым для іх храме, просяць святаслужыцеляў памаліцца ў іхніх інтэнцыях. Сёння, у чацвер 9 ліпеня 2020, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне Боскую Літургію ў дасланых вернікамі інтэнцыях адслужыў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка.
Учора, 8 ліпеня, Боскую Літургію ў храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску адслужылі архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Аляксей Варанко ў саслужэніі дыякана Багдана Сунака.
У бліжайшыя дні месцамі малітвы будуць Брэст, Баранавічы, Ліда, Магілёў, Гомель, Слонім, Маладзечна, Мінск і Полацк. + + + “Міласэрны Госпадзе, пашлі беларускаму народу сьвятое духавенства, блаславі нашы сем'і, каб у кожнай з іх дбалы бацька і ахвярная маці, злучаныя шчырай сьвятой любоўю, выхоўвалі Табе на славу, а Бацькаўшчыне на карысьць сваіх дзетак. Асаблівую ласку дай моладзі, каб яна атрымала глыбокае хрысьціянскае ўзгадаваньне і вырасла на карысных сыноў і дачок свайго народу”. Вярнуцца назад |