80 год ад дня нараджэння а. Роберта Тамушанскага
 3 ліпеня 1940 году нарадзіўся Роберт Язэп Тамушанскі, беларускі рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, грэка-каталіцкі святар, доктар філалогіі (1974), публіцыст (пам. 10.12.1996).Яшчэ з сярэдзіны 1960-х гадоў ён прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурна-грамадзкім жыцці беларускага замежжа. З 1967 а. Робэрт Тамушанскі жыў і служыў у Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, дзе з'яўляўся намеснікам дырэктара беларускай школы імя св. Кірылы Тураўскага. На фота: Эдвард Уолш, а. Роберт Тамушанскі, біскуп Чэслаў Сіповіч, Віктар Тур - у часе пілігрымкі ў РымЗ лістапада 1974 году біскуп Чэслаў Сіповіч накіраваў а. Роберта Тамушанскага ў Рым для дапамогі а. Льву Гарошку ў працы Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. З 1974 ён — намеснік галоўнага рэдактара, а з 1977 — галоўны рэдактар Беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў 19 гадоў да сваёй смерці ў Рыме ў выніку сардэчнага прыступу. Айцец Роберт выступаў на Ватыканскім радыё на тэмы рэлігійнна-царкоўнай гісторыі Беларусі, а таксама з малітвамі і казаннямі. ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!
|