Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 80 год ад дня нараджэння а. Роберта Тамушанскага

80 год ад дня нараджэння а. Роберта Тамушанскага


3.07.2020.
80 год ад дня нараджэння а. Роберта Тамушанскага3 ліпеня 1940 году нарадзіўся Роберт Язэп Тамушанскі, беларускі рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, грэка-каталіцкі святар, доктар філалогіі (1974), публіцыст (пам. 10.12.1996).Яшчэ з сярэдзіны 1960-х гадоў ён прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурна-грамадзкім жыцці беларускага замежжа.    

З 1967 а. Робэрт Тамушанскі жыў і служыў у Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, дзе з'яўляўся намеснікам дырэктара беларускай школы імя св. Кірылы Тураўскага. 

На фота: Эдвард Уолш, а. Роберт Тамушанскі, біскуп Чэслаў Сіповіч, Віктар Тур - у часе пілігрымкі ў РымНа фота: Эдвард Уолш, а. Роберт Тамушанскі, біскуп Чэслаў Сіповіч, Віктар Тур - у часе пілігрымкі ў РымЗ лістапада 1974 году біскуп Чэслаў Сіповіч накіраваў а. Роберта Тамушанскага ў Рым для дапамогі а. Льву Гарошку ў працы Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. З 1974 ён — намеснік галоўнага рэдактара, а з 1977 — галоўны рэдактар Беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў 19 гадоў да сваёй смерці ў Рыме ў выніку сардэчнага прыступу. Айцец Роберт выступаў на Ватыканскім радыё на тэмы рэлігійнна-царкоўнай гісторыі Беларусі, а таксама з малітвамі і казаннямі.  

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!

Вярнуцца назад