Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Вечная памяць! Пахаванне кс. Юзафа Трубовіча  


Вечная памяць! Пахаванне кс. Юзафа Трубовіча30 чэрвеня 2020 г. пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося пахаванне кс. прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі.


Ксёндз прэлат адышоў у вечнасць 26 чэрвеня 2020 года, на 95-м годзе жыцця, у святарстве правёў амаль 64 гады.

 

Пахавальная Імша за супакой душы спачылага святара Юзафа сабрала мясцовых парафіян, а таксама іншых жыхароў горада над Нёманам, якія прыйшлі выказаць Богу ўдзячнасць за ўсё дабро, якое атрымалі ад ксяндза Трубовіча.

 

Прыбылі таксама святары з усёй Беларусі, якія былі звязаны з ксяндзом прэлатам, яго выхаванцы і тыя, падчас вучобы якіх у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе ён быў прэфектам.

Пахавальную св. Імшу саслужыў настаяцель гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай а. Андрэй Крот – протапрэзбітар Заходняга Дэканата Беларусай грэка-каталіцкай Царквы. Гэта быў знак ўдзячнасці гродзенскіх грэка-католікаў для кс. прэлата Юзафа за ягоную адважную дапамогу, якую ён даваў грэка-каталіцкаму душпастыру ў Гродне – а. Віктару Данілаву ў гады камуністычнага пераследу (1977-1988) і ў 1996-2005 гг.

 

Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі; саслужылі гродзенскія іерархі ардынарый біскуп Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі, а таксама біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, бо на тэрыторыі сённяшняй Віцебскай дыяцэзіі ў вёсцы Невяршыкі, якая належала да парафіі ў Плюсах, нарадзіўся ў 1926 г. ксёндз Юзаф Трубовіч.

 

Адчуваючы патрэбу ўдзячнасці і святарскай еднасці, прыбылі і дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB.

 

Святая Імша адбылася на прыступках святыні, бо сённяшні касцёл, пры якім ксёндз прэлат Трубовіч служыў у якасці рэзідэнта амаль 21 год, не быў у стане змясціць усіх удзельнікаў літургіі.

 

У гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што рысамі ксяндза Юзафа былі прастата і дабрыня, што прыцягвалі да яго многіх людзей. Ён, як дадаў арцыбіскуп, стаў духоўным айцом многіх будучых святароў, якія дзякуючы яго прыкладу руплівага служэння адкрылі сваё пакліканне і сёння працуюць не толькі ў Беларусі, але і ў Латвіі, дзе кс. Юзаф служыў больш за 20 гадоў.

 

На заканчэнне св. Імшы да прысутных звярнуўся біскуп Аляксандр Кашкевіч. Іерарх выказаў удзячнасць спачыламу за яго добрае і чулае сэрца, якое параўнаў з сэрцам Езуса.

Цела спачылага было пахавана пры касцёле, у месцы, якое ён абраў сам, напісаўшы пра гэта ў сваім тэстамэнце.

 

+++

 

Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі 6 студзеня 1926 г. у сям’і Баляслава і Генавэфы Трубовічаў. Яго бацька быў шаўцом, маці – хатняй гаспадыняй.

 

Пакліканне да святарства ён адкрыў вельмі рана, яшчэ ў дзяцінстве. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбінскага 30 верасня 1956 г. Пасля пасвячэння 20 гадоў служыў у Латвіі: спачатку быў вікарыем у Ліепаі, потым пробашчам у Курмене, а таксама ў Канкалі і Эрбергу.

У Беларусь прыехаў у 1977 г. і па просьбе вернікаў Гродна распачаў служэнне ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл).

 

У 1988-1992 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, наступныя сем гадоў (з 1996 г.) – пробашчам катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне. 23 снежня 1999 г. прыбыў у гродзенскую парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе быў рэзідэнтам да самай смерці.

 

Вечная памяць! Пахаванне кс. Юзафа ТрубовічаВечная памяць! Пахаванне кс. Юзафа ТрубовічаВечная памяць! Пахаванне кс. Юзафа ТрубовічаВечная памяць! Пахаванне кс. Юзафа Трубовіча

 

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Эвеліна Лукашэвіч

Паводле https://www.grodnensis.by/


30.06.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier