Віншуем протапрэзбітара, святаслужыцеляў і вернікаў.
Блаславёны святамучанік Мікалай (Чарнецкі) з’яўляецца Апякуном (Пакравіцелям) Заходняга Деканата Беларускай грэка-каталіцкай Царквы.
Яго літургічны ўспамін, 27 чэрвеня – гэта свята Заходняга Дэканата.
Заходні Дэканат (протапрэзбітарат) – гэта супольнасць, духовая платформа, якая яднае святаслужыцеляў і вернікаў, што пражываюць на тэрыторыі Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцей, у іх подзвігу веры і сведчання Евангелля.
Гэта тэрыторыя, на якой у міжваенны час, у велмі складаных умовах, архірэйскае служэнне нёс мужна і нястомна Уладыка Мікалай (Чарнецкі) – апостальскі візітатар Каталіцкай Царквы візантыйска-славянскага абраду (ад 1931 г.) і які ў 1939-1940 гг. нёс часовае служэнне экзарха Беларускага грэка-каталіцкага экзархата.
Гэта тэрыторыя ахвярнай працы беларускіх грэка-каталіцкіх святароў, пачынаючы ад а. Балеслава Пачопкі да а. Віктара Данілава.
Гэта тэрыторыя актыўнай душпастырскай, духова-адукацыйнай дзейнасці грэка-каталіцкіх святаслужыцеляў і вернікаў у часе мінулых 30-ці гадоў.
Падзякуйма Госпаду за ўсіх і за ўсё!
Протапрэзбітара а. Андрэя Крата, усіх святаслужыцеляў, якія сёння рупліва акармляюць духова вернікаў грэка-каталіцкіх парафій у Берасці, Івацэвічах, Баранавічах, Лідзе і Гародні – шчыра віншуем з святам нябеснага Апякуна блаславёнага святамучаніка Мікалая.
Віншуем вернікаў тых жа парафій як і тых вернікаў, што жывуць па-за парыфіяльнымі структурамі ў Пінску, Бярозе, Ляхавічах, Слоніме, Наваградку, Валкавыску ды іншых мясцінах.
Малітвамі блаславёнага святамучаніка Мікалая – хай Госпад шчодра блаславіць усіх вас!
Мінск, 27 чэрвеня 2020 г.
+архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

А. Баляслаў Пачопка

А. Віктар Данілаў