Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Успамін святамучаніка Мікалая – свята Заходняга Дэканата БГКЦ

Успамін святамучаніка Мікалая – свята Заходняга Дэканата БГКЦ


26.06.2020.

Успамін святамучаніка Мікалая – свята Заходняга Дэканата БГКЦВіншуем протапрэзбітара, святаслужыцеляў і вернікаў.

 

Блаславёны святамучанік Мікалай (Чарнецкі) з’яўляецца Апякуном (Пакравіцелям) Заходняга Деканата Беларускай грэка-каталіцкай Царквы.

Яго літургічны ўспамін, 27 чэрвеня – гэта свята Заходняга Дэканата.

Заходні Дэканат (протапрэзбітарат) – гэта супольнасць, духовая платформа, якая яднае святаслужыцеляў і вернікаў, што пражываюць на тэрыторыі Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцей, у іх подзвігу веры і сведчання Евангелля.

 

Гэта тэрыторыя, на якой у міжваенны час, у велмі складаных умовах, архірэйскае служэнне нёс мужна і нястомна Уладыка Мікалай (Чарнецкі) – апостальскі візітатар Каталіцкай Царквы візантыйска-славянскага абраду (ад 1931 г.) і які ў 1939-1940 гг. нёс часовае служэнне экзарха Беларускага грэка-каталіцкага экзархата.

Гэта тэрыторыя ахвярнай працы беларускіх грэка-каталіцкіх святароў, пачынаючы ад а. Балеслава Пачопкі да а. Віктара Данілава.

Гэта тэрыторыя актыўнай душпастырскай, духова-адукацыйнай дзейнасці грэка-каталіцкіх святаслужыцеляў і вернікаў у часе мінулых 30-ці гадоў.

Падзякуйма Госпаду за ўсіх і за ўсё!

 

Протапрэзбітара а. Андрэя Крата, усіх святаслужыцеляў, якія сёння рупліва акармляюць духова вернікаў грэка-каталіцкіх парафій у Берасці, Івацэвічах, Баранавічах, Лідзе і Гародні – шчыра віншуем з святам нябеснага Апякуна блаславёнага святамучаніка Мікалая.

Віншуем вернікаў тых жа парафій як і тых вернікаў, што жывуць па-за парыфіяльнымі структурамі ў Пінску, Бярозе, Ляхавічах, Слоніме, Наваградку, Валкавыску ды іншых мясцінах.

Малітвамі блаславёнага святамучаніка Мікалая – хай Госпад шчодра блаславіць усіх вас!

 

Мінск, 27 чэрвеня 2020 г.

+архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

 

 

А. Баляслаў Пачопка

 

 

А. Віктар Данілаў

 


Вярнуцца назад