Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Эстафета малітвы за медыкаў працягваецца
Эстафета малітвы за медыкаў працягваецца10.06.2020. |
|
Асаблівае блаславенне для ўсіх удзельнікаў Эстафеты малітвы за медыкаў даслаў грэка-каталіцкі Ўладыка Бенядыкт (Алексійчук), праўлячы епіскап украінскай епархіі св. Мікалая ў Чыкага (США). У 1993-1995 гг. ён нёс душпастырскае служэнне ў парафіі ў Полацку (дзе пабудаваў храм св. Параскевы Полацкай) ды акармляў грэка-каталіцкія супольнасці ў шматлікіх гарадах Беларусі. Уладыка мае мэдычную адукацыю і перад навучаннем у семіннарыі ў Драгобычы працаваў як медработнік.
“Далучаюся да вашай эстафеты малітвы за медыкаў і медработнікаў у дарагой майму сэрцу Беларусі. Дзякуйма Госпаду за іхнюю ахвярную працу” – выказаўся Ўладыка Бенядыкт у Viber.
*** Словы падзякі за арганізацыю Эстафеты прыслалі шматлікія медыкі, медработнікі і вернікі розных канфесій:
“У нашай цажкай працы - калі мы самі нават не можам прыйсці ў храм – вашая братэрская малітва за нас - гэта каштоўная форма салідарнасці” (Зміцер, Мінск).
“Дзякуй Госпаду, што постаць доктара Скарыны натхіла на гэтую духоўную акцыю. Далучаюся да гэтай малітвы словамі Акафісту Францішка Скарыны ў гонар Імя Ісуса” (Яўген, Баранавічы). Вярнуцца назад |