Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Час Пяцідзесятніцы – час Царквы
Час Пяцідзесятніцы – час Царквы2.06.2020. |
|
З ініцыятывы ўдзельнікаў Багаслоўскай адукацыйнай праграмы “Гаразд”, з Панядзелка Святога Духа – 1 чэрвеня 2020, пачалася духоўная акцыя малітвы за святароў і семінарыстаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Пасля Літургіі прадстаўнікі праграмы “Гаразд” сабраліся на семінар, на якім коратка ўзгадалі Папу Яна Паўла ІІ і ягоную энцыкліку пра Духа Святога Dominum et Vivificantem (“Госпада і Жыццядаўцу”).
“Дух Святы кліча да святасці ўсіх хрысціянаў: святары закліканыя даць вернікам прыклад, што і сёння магчыма быць святым. У гэтай справе малітва вернікаў неабходная” – падсумаваў семінар архімандрыт Сяргей. Вярнуцца назад |