Папа Францішак павіншаваў грэка-католікаў і праваслаўных з Пасхай
Яго Святасць Папа Францішак павіншаваў хрысціянаў, якія 19 красавіка 2020 г. святкуюць Пасху Хрыстову.
“Выказваю віншаванні братам і сёстрам Усходніх Цэркваў, якія сёння святкуюць Пасху. Мы разам абвяшчаем: “Госпад сапраўды ўваскрос!” (Лк 24,34). Асабліва ў гэты час выпрабавання адчуваем, наколькі вялікі дар – надзея, якая нараджаецца з уваскрасення разам з Хрыстом!”, - сказаў Францішак перад малітвай “Уладарка неба”.
Папу асабліва радуе тое, што некаторыя Усходнія каталіцкія Цэрквы - па экуменічных матывах - адзначаюць Свята Пасхі разам з праваслаўнымі. “Няхай гэтае братэрства паслужыць падтрымкай там, дзе хрысціяне з’яўляюцца нешматлікай меншасцю”, - пажадаў Францішак.
Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|