Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак павіншаваў грэка-католікаў і праваслаўных з Пасхай

Папа Францішак павіншаваў грэка-католікаў і праваслаўных з Пасхай


20.04.2020.

Папа Францішак павіншаваў грэка-католікаў і праваслаўных з ПасхайЯго Святасць Папа Францішак павіншаваў хрысціянаў, якія 19 красавіка 2020 г. святкуюць Пасху Хрыстову. 


“Выказваю віншаванні братам і сёстрам Усходніх Цэркваў, якія сёння святкуюць Пасху. Мы разам абвяшчаем: “Госпад сапраўды ўваскрос!” (Лк 24,34). Асабліва ў гэты час выпрабавання адчуваем, наколькі вялікі дар – надзея, якая нараджаецца з уваскрасення разам з Хрыстом!”, - сказаў Францішак перад малітвай “Уладарка неба”.

 

Папу асабліва радуе тое, што некаторыя Усходнія каталіцкія Цэрквы - па экуменічных матывах - адзначаюць Свята Пасхі разам з праваслаўнымі. “Няхай гэтае братэрства паслужыць падтрымкай там, дзе хрысціяне з’яўляюцца нешматлікай меншасцю”, - пажадаў Францішак.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё


Вярнуцца назад