Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітва перад Турынскай плашчаніцай адбудзецца ў Вялікую суботу
Малітва перад Турынскай плашчаніцай адбудзецца ў Вялікую суботу10.04.2020. |
|
Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства будзе транслявацца ў прамым эфіры па італьянскім тэлебачанні і ў інтэрнэце - а 18:00 гадз. Мінскага часу.
Турынская плашчаніца — гэта льняное палатно, якім, паводле традыцыі, пасля смерці на крыжы было абвіта цела Хрыста.
Характар і размяшчэнне слядоў на ёй адпавядаюць апісанню ран Збаўцы ў Евангеллі. Плашчаніца вельмі рэдка выстаўляецца для публічнага ўшанавання.
Падчас візіту ў Турын у 2010 г. Бэнэдыкт XVI назваў Турынскую плашчаніцу «іконай Вялікай суботы».
Пра Турынскую плашчаніцу чытайце таксама тут>>> Вярнуцца назад |