Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК  


ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАКПакланяцца з вераю ўсячыстым мукам Госпада”

 

У сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах.

У дні Вялікага Тыдня, калі Ісус Хрыстос “ідзе на сваю дабравольную, вечнапамятную і жыватворчую смерць” - тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча Яго суправаджаць – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.

 

Вялікі Панядзелак – Ев. Марка 14:1-9

 

Сёньняшні дзень нам сьветла абвяшчае пачатак мукаў Госпада.

Прыйдзіце, сьвяталюбцы, сустрэнем Яго песьнямі:

Вось Творца ідзе, каб прыняць крыж, зьнявагі і раны,

і быць асуджаным Пілатам.

Ён прымае біцьцё па галаве ад слугі,

і ўсё церпіць, каб збавіць чалавека.

Дык усклікнем Яму: «Чалавекалюбны Хрысьце Божа,

даруй адпушчэньне правінаў тым,

што пакланяюцца з вераю ўсячыстым мукам Тваім».

 

(Ютрань Вялікага Панядзелка)


6.04.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier