Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК
ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК6.04.2020. |
|
У сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах. У дні Вялікага Тыдня, калі Ісус Хрыстос “ідзе на сваю дабравольную, вечнапамятную і жыватворчую смерць” - тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча Яго суправаджаць – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.
Вялікі Панядзелак – Ев. Марка 14:1-9
Сёньняшні дзень нам сьветла абвяшчае пачатак мукаў Госпада. Прыйдзіце, сьвяталюбцы, сустрэнем Яго песьнямі: Вось Творца ідзе, каб прыняць крыж, зьнявагі і раны, і быць асуджаным Пілатам. Ён прымае біцьцё па галаве ад слугі, і ўсё церпіць, каб збавіць чалавека. Дык усклікнем Яму: «Чалавекалюбны Хрысьце Божа, даруй адпушчэньне правінаў тым, што пакланяюцца з вераю ўсячыстым мукам Тваім».
(Ютрань Вялікага Панядзелка) Вярнуцца назад |