Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Вялікі Тыдзень – час духовага подзвігу

Вялікі Тыдзень – час духовага подзвігу


4.04.2020.

Вялікі Тыдзень – час духовага подзвігуДушпастырскія прапановы для вернікаў

 

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых – гэта час асаблівага духовага подзвігу.

У грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзяць багаслужэнні (за што мы ўдзячныя нашым святарам), але ў сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах.

 

У дні Вялікага Тыдня, калі Ісус Хрыстос “ідзе на сваю дабравольную, вечнапамятную і жыватворчую смерць” прапануем Тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча Яго суправаджаць, прачытаць фрагменты Святога Евангелля (і паразважаць над імі) паводле наступнага парадку:

 

Вялікі Панядзелак – Ев. Марка 14:1-9

Вялікі Аўторак – Ев. Марка 14:10-42

Вялікая Серада – Ев. Марка 14:43-72

Вялікі Чацвер – Ев. Лукі 22:1-40

Вялікая Пятніца – Ев. Марка 15:1-47

 

Карысным быдзе выкарыстаць (паводле магчымасці) багаслужбовыя тэксты, якія знаходзяцца ў Малітоўніку “Госпаду памолімся” на старонках: 389-408.

 

У малітоўнай Сулучнасці

+Архімандрыт Сяргей (Гаек)

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі

Мінск, 4.04.2020

 

***

У Вялікі Чацвер, Вялікую Пятніцу і Пасхальную Ноч будзе магчымасць удзельнічаць у відэа трансляцыі Службаў з Грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе.


Вярнуцца назад