Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Які запавет пакінуў Касцёлу Вялікі Папа? Узгадваем тэстамэнт святога Яна Паўла ІІ

Які запавет пакінуў Касцёлу Вялікі Папа? Узгадваем тэстамэнт святога Яна Паўла ІІ


2.04.2020.

Які запавет пакінуў Касцёлу Вялікі Папа? Узгадваем тэстамэнт святога Яна Паўла ІІУ 15-ю гадавіну адыходу святога Яна Паўла ІІ у дом Нябеснага Айца прапануем паразважаць над тэстамэнтам Вялікага Папы, які ён пакінуў наступным пакаленням вернікаў Каталіцкага Касцёла.


Ян Павел ІІ пачаў пісаць свой Тэстамэнт ужо праз паўгады ад пачатку пантыфікату, у сакавіку 1979 года.

 

«„Не спіце, бо не ведаеце, у якую гадзіну Пан ваш прыйдзе“ (пар. Мц 24, 42) — гэтыя словы нагадваюць мне пра апошні покліч, які прагучыць тады, калі Пан пажадае»,— такія першыя словы запісаў у тэстамэнце Ян Павел ІІ, якому тады не было яшчэ і 60-і гадоў.

 Які запавет пакінуў Касцёлу Вялікі Папа? Узгадваем тэстамэнт святога Яна Паўла ІІ

Пазней ён дапаўняў тэкст сем разоў, прычым заўсёды падчас велікапосных рэкалекцый. Апошні запіс быў зроблены ім у 2000 годзе.

 

У гэтым незвычайным, вельмі асабістым дакуменце, Папа з удзячнасцю ўзгадвае бацькоў, сям’ю, людзей, звязаных з блізкімі яму мясцінамі: Вадавіцамі, дзе ён нарадзіўся, пачатковай школай, гімназіяй, універсітэтам, фабрыкай, парафіяй у Негавіці, касцёлам святога Фларыяна…

 

«Усім хачу сказаць адно: Няхай Бог Вас узнагародзіць».

 

Просты і кранальны тэстамэнт Вялікага  заканчваецца прыведзенымі на лаціне словамі Хрыста: «У рукі Твае, Пане, аддаю я дух мой».

 

Поўны тэкст тэстамэнту Яна Паўла ІІ у перакладзе Крыстыны Лялько, апублікаваны ў часопісе «Наша вера» (№ 2 (32) / 2005)>>>

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад