Расклад службаў і час споведзі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска
Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі заклікала, каб 20–21 сакавіка 2020 г. прысвяціць 24 гадзіны для Госпада - на каленях у пакланенні, малітве і пакаянні.
Гэтая малітоўная душпастырская ініцыятыва Папы Францішка, якая ўжо ў сёмы раз адбываецца падчас Вялікага посту, мае на мэце даць магчымасць кожнаму верніку вярнуцца ў дом Міласэрнага Айца і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння, прыступіўшы да споведзі.
Да ўсіх вернікаў, якія маюць магчымасць удзельнічаць у малітве «24 гадзіны для Госпада», Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі кіруе заклік маліцца за Папу Францішка, біскупаў, святароў, а таксама за ўсіх тых, хто супрацьстаіць распаўсюджванню небяспечнай хваробы і за тых, хто ад яе церпіць.
РАСКЛАД СЛУЖБАЎ і ЧАС СПОВЕДЗІ ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска
ПЯТНІЦА, 20 сакавіка 2020 г.
Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
(храм на вул. Арджанікідзе д. 6)
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў, споведзь
Парафія Святога Духа (ніжні храм Чырвонага касцёла)
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў,
– Пакланенне Крыжу, споведзь
СУБОТА, 21 сакавіка 2020 г.
Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
гадз. 15:00 - 18:00 – Час пакланення Крыжу, споведзь
гадз. 18:00 – Вячэрня
Там, дзе вернікі не могуць пайсці ў храм, іх запрашаюць да малітвы перад Крыжом (Распяццем) у сваіх дамах.
***
У СУБОТУ – 21 сакавіка 2020 г. вернікі заахвочваюцца ўдзельнічаць у Міжрэлігійнай малітве аб выбаўленні ад каранавірусу – у касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) - а 19:00 будзе служыцца святая Імша.