Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > «24 гадзіны для Госпада» 20-21 сакавіка 2020

«24 гадзіны для Госпада» 20-21 сакавіка 2020


20.03.2020.

«24 гадзіны для Госпада» 20-21 сакавіка 2020Расклад службаў і час споведзі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі заклікала, каб 20–21 сакавіка 2020 г. прысвяціць 24 гадзіны для Госпада - на каленях у пакланенні, малітве і пакаянні.

 

Гэтая малітоўная душпастырская ініцыятыва Папы Францішка, якая ўжо ў сёмы раз адбываецца падчас Вялікага посту, мае на мэце даць магчымасць кожнаму верніку вярнуцца ў дом Міласэрнага Айца і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння, прыступіўшы да споведзі.

 

Да ўсіх вернікаў, якія маюць магчымасць удзельнічаць у малітве «24 гадзіны для Госпада», Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі кіруе заклік маліцца за Папу Францішка, біскупаў, святароў, а таксама за ўсіх тых, хто супрацьстаіць распаўсюджванню небяспечнай хваробы і за тых, хто ад яе церпіць.

 

РАСКЛАД СЛУЖБАЎ і ЧАС СПОВЕДЗІ ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

ПЯТНІЦА, 20 сакавіка 2020 г.

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы

(храм на вул. Арджанікідзе д. 6)

гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў, споведзь

 

Парафія Святога Духа (ніжні храм Чырвонага касцёла)

гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў,

– Пакланенне Крыжу, споведзь

 

СУБОТА, 21 сакавіка 2020 г.

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы

гадз. 15:00 - 18:00 – Час пакланення Крыжу, споведзь

гадз. 18:00 – Вячэрня

 

Там, дзе вернікі не могуць пайсці ў храм, іх запрашаюць да малітвы перад Крыжом (Распяццем) у сваіх дамах.


***

 

У СУБОТУ – 21 сакавіка 2020 г. вернікі заахвочваюцца ўдзельнічаць у Міжрэлігійнай малітве аб выбаўленні ад каранавірусу – у касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) - а 19:00 будзе служыцца святая Імша.


Вярнуцца назад