Пошук

Каляндар

 
аўторак
СЬНЕЖНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

У Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаў  


У Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўГрэка-каталіцкае набажэнства за супакой паўстанцаў 1863-1864 гадоў прайшло ў віленскіх славутых Базыльянскіх мурах 23 лістапада. Узначаліў урачыстую літургію апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На службе былі святары і вернікі з розных гарадоў Беларусі, вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі з розных краін свету.

 

Кажа айцец Яўген Усошын: – Мы ўзгадвалі ўсіх паўстанцаў, якія былі пахаваныя ўчора – Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Адбываецца гэткае выпраўленне крыўдаў, якія былі зробленыя людзям, якія маюць права на годнае пахаванне і належнае ўшанаванне. Тым больш, што гэтыя людзі не толькі для беларускага народу, але і для іншых народаў маюць вялікае значэнне. Гэта тым больш надае большую вагу гэтаму ўсяму.

 

Кажа Мірон Крывіч: Кастусь Каліноўскі і іншыя паўстанцы сказалі – мы павінны навучыцца любіць. І гэта было іх галоўным паролем – любіць Беларусь! Гэта значыць, любіць і Бога, бо Бог даў нам гэтую зямлю, Бог даў нам нашу мову і мы павіны гэта любіць. І тое, што адбылося зараз у Вільні, гэта вялікая падзея ў жыцці беларускага народу.

 

 

У Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўУ Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаў


24.11.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier