Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаў
У Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаў24.11.2019. |
|
Кажа айцец Яўген Усошын: – Мы ўзгадвалі ўсіх паўстанцаў, якія былі пахаваныя ўчора – Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Адбываецца гэткае выпраўленне крыўдаў, якія былі зробленыя людзям, якія маюць права на годнае пахаванне і належнае ўшанаванне. Тым больш, што гэтыя людзі не толькі для беларускага народу, але і для іншых народаў маюць вялікае значэнне. Гэта тым больш надае большую вагу гэтаму ўсяму.
Кажа Мірон Крывіч: Кастусь Каліноўскі і іншыя паўстанцы сказалі – мы павінны навучыцца любіць. І гэта было іх галоўным паролем – любіць Беларусь! Гэта значыць, любіць і Бога, бо Бог даў нам гэтую зямлю, Бог даў нам нашу мову і мы павіны гэта любіць. І тое, што адбылося зараз у Вільні, гэта вялікая падзея ў жыцці беларускага народу.
Вярнуцца назад |