Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Да 1000-годдзя горада Брэста  


Да 1000-годдзя горада БрэстаВіншаванне Сакратара ватыканскай Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Архібіскупа Кірыла (Васіля)

 

Рым, 6 верасня 2019 г.

 

Пачэсныя і Паважаныя Арганізатары і Ўдзельнікі

духоўных святкаванняў 1000-годдзя горада Брэста!

 

Дазвольце мне, як Сакратару Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, вам – Арганізатарам і Ўдзельнікам духоўных святкаванняў 1000-годдзя горада Брэста – перадаць з Рыму шчырыя прывітанні з нагоды гэтага Юбілею.

 

Старажытнае Берасце – гэта вельмі асаблівае месца, дзе на працягу стагоддзяў жылі побач прадстаўнікі розных традыцый, розных хрысціянскіх канфесій а нават розных рэлігій. Кожны з іх уклаў сваю лепту ў развіццё – духоўнае і матэрыяльнае – гэтага прыгожага Горада, які заўжды жыў “на скрыжаванні” цывілізацый.

 

У час вашага Юбілея ўзгадваем шматлікія кантакты хрысціянаў горада Берасця з Рымам. Адсюль, з Вечнага Горада, у даўнія часы трапіў у ваш Горад цудадзейны Абраз Маці Божай Брэсцкай, які ў 1996 годзе быў ушанаваны і аздоблены каронамі, якія блаславіў Папа Рымскі святы Ян Павел ІІ.

 

З радасцю даведваемся, што ў час Юбілею супольнасці розных канфесій і рэлігій – у духу братэрства і прыязні – прыносяць малітвы да Бога Ўсявышняга за Горад, за Ўлады і жыхароў Горада Брэста.

Радуемся, што ў гэты духоўны “подзвіг” уключаецца і брэсцкая Супольнасць грэка-католікаў.

 

Далучаюся да юбілейнай малітвы за горад Брэст, за ўсіх ягоных жыхароў, за Ўлады Горада.

А праз Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Дастойнага Архімандрыта Сяргея (Гаека) накіроўваю Ўладам і жыхарам Горада самыя лепшыя віншаванні:

 

Божае Блаславенне няхай суправаджае вас у плённым служэнні і працы для дабра ўсіх жыхароў юбілейнага, шматкафесійнага горада Брэста!

 

 

+ Архібіскуп Цырыль Васіль

Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў

 

---------------------------------------------------------------------------

Старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта

Паважанаму сп. Аляксандру Сцяпанавічу Рагачуку

і ў ягонай асобе ўсім жыхарам Горада Брэста

Рэспубліка Беларусь

 

Да 1000-годдзя горада Брэста


8.09.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier