Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Да 1000-годдзя горада Брэста
Да 1000-годдзя горада Брэста8.09.2019. |
|
Рым, 6 верасня 2019 г.
Пачэсныя і Паважаныя Арганізатары і Ўдзельнікі духоўных святкаванняў 1000-годдзя горада Брэста!
Дазвольце мне, як Сакратару Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, вам – Арганізатарам і Ўдзельнікам духоўных святкаванняў 1000-годдзя горада Брэста – перадаць з Рыму шчырыя прывітанні з нагоды гэтага Юбілею.
Старажытнае Берасце – гэта вельмі асаблівае месца, дзе на працягу стагоддзяў жылі побач прадстаўнікі розных традыцый, розных хрысціянскіх канфесій а нават розных рэлігій. Кожны з іх уклаў сваю лепту ў развіццё – духоўнае і матэрыяльнае – гэтага прыгожага Горада, які заўжды жыў “на скрыжаванні” цывілізацый.
У час вашага Юбілея ўзгадваем шматлікія кантакты хрысціянаў горада Берасця з Рымам. Адсюль, з Вечнага Горада, у даўнія часы трапіў у ваш Горад цудадзейны Абраз Маці Божай Брэсцкай, які ў 1996 годзе быў ушанаваны і аздоблены каронамі, якія блаславіў Папа Рымскі святы Ян Павел ІІ.
З радасцю даведваемся, што ў час Юбілею супольнасці розных канфесій і рэлігій – у духу братэрства і прыязні – прыносяць малітвы да Бога Ўсявышняга за Горад, за Ўлады і жыхароў Горада Брэста. Радуемся, што ў гэты духоўны “подзвіг” уключаецца і брэсцкая Супольнасць грэка-католікаў.
Далучаюся да юбілейнай малітвы за горад Брэст, за ўсіх ягоных жыхароў, за Ўлады Горада. А праз Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Дастойнага Архімандрыта Сяргея (Гаека) накіроўваю Ўладам і жыхарам Горада самыя лепшыя віншаванні:
Божае Блаславенне няхай суправаджае вас у плённым служэнні і працы для дабра ўсіх жыхароў юбілейнага, шматкафесійнага горада Брэста!
+ Архібіскуп Цырыль Васіль Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў
--------------------------------------------------------------------------- Старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Паважанаму сп. Аляксандру Сцяпанавічу Рагачуку і ў ягонай асобе ўсім жыхарам Горада Брэста Рэспубліка Беларусь
Вярнуцца назад |