Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Урачыстасць Божага Цела – сведчанне еднасці католікаў двух абрадаў
(Так было ў гэтым годзе ў Мінску, Пінску, Магілёве).
Урачыстасць Божага Цела – супольнае сведчанне поўнай эўхарыстычнай сулучнасці (communio) католікаў двух абрадаў Каталіцкай Царквы: лацінскага і грэка-каталіцкага (візантыйскага).
+ + +
20 чэрвеня 2019 г., ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста, у парафіі Божага Цела ў Мінску адзначаюць парафіяльны адпуст. Святыя Імшы ў сталічнай парафіі Божага Цела будуць служыцца ў 9:00, 12:00 і 19:00.
У гэты дзень а 19-й гадзіне св. Імшу ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, які ўдзеліць групе вернікаў сакрамэнт канфірмацыі (мірапамазання).
Адрас: г. Мінск, вул. Герасіменкі, 6/1.
У гэтай св. Імшы прыме ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) і прадстаўнікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій.
“Удзел грэка-католікаў ў святкаванні Божага Цела ў рыма-каталіцкіх парафіях – гэта доўгая традыцыя, якая была асабліва жывой у Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Яе вельмі рупліва падтрымліваў Блаславёны біскуп Мікалай (Чарнецкі), Апостальскі візітатар для вернікаў візатыйска-славянскага абраду” – сказаў архім. Сяргей. |
|
19.06.2019
|






Сёньняшняе чытаньне:
