Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Урачыстасць Божага Цела – сведчанне еднасці католікаў двух абрадаў

Урачыстасць Божага Цела – сведчанне еднасці католікаў двух абрадаў


19.06.2019.

Урачыстасць Божага Цела – сведчанне еднасці католікаў двух абрадаў10 дзён пасля Ўрачыстасці Зыходу Сьвятога Духа (Пяцідзесятніцы) ў каляндары лацінскага абраду Каталіцкай Царквы прыпадае Свята Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела) – у гэтым годзе гэта чацьвер 20 чэрвеня. Паколькі ў Беларусі гэта працоўны дзень, звычайна ў дыяцэзіях арганізуюцца ўрачыстыя працэсіі ў бліжайшую суботу або ў нядзелю, або нават раней – у першую нядзелю чэрвеня.

 

(Так было ў гэтым годзе ў Мінску, Пінску, Магілёве).

 

Урачыстасць Божага Цела – супольнае сведчанне поўнай эўхарыстычнай сулучнасці (communio) католікаў двух абрадаў Каталіцкай Царквы: лацінскага і грэка-каталіцкага (візантыйскага).

 

 

+ + +

 

Урачыстасць Божага Цела – сведчанне еднасці католікаў двух абрадаўУ сам дзень Урачыстасці Божага Цела ў рыма-каталіцкіх касцёлах служыцца св. Імша аб Найсвяцейшай Эўхарыстыі.

 

20 чэрвеня 2019 г., ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста, у парафіі Божага Цела ў Мінску адзначаюць парафіяльны адпуст.


Святыя Імшы ў сталічнай парафіі Божага Цела будуць служыцца ў 9:00, 12:00 і 19:00.

 

У гэты дзень а 19-й гадзіне св. Імшу ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, які ўдзеліць групе вернікаў сакрамэнт канфірмацыі (мірапамазання).

 

Адрас: г. Мінск, вул. Герасіменкі, 6/1.

 

У гэтай св. Імшы прыме ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) і прадстаўнікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій.

 

Удзел грэка-католікаў ў святкаванні Божага Цела ў рыма-каталіцкіх парафіях – гэта доўгая традыцыя, якая была асабліва жывой у Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Яе вельмі рупліва падтрымліваў Блаславёны біскуп Мікалай (Чарнецкі), Апостальскі візітатар для вернікаў візатыйска-славянскага абраду” – сказаў архім. Сяргей.


Вярнуцца назад