Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІПЕНЯ |
КАМУНІКАТ ПРЭС-СЛУЖБЫ АПОСТАЛЬСКАГА ВІЗІТАТАРА ДЛЯ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ БЕЛАРУСІ АРХІМАНДРЫТА СЯРГЕЯ (ГАЕКА)
Крыж для хрысціянаў з’яўляецца святым сімвалам пакуты і збаўчай смерці Госпада нашага Ісуса Хрыста. Для усіх людзей абсягу хрысціянскай цывілізацыі крыж з’яўляецца сімвалам памяці памерлых, асабліва тых, якія памерлі ад несправядлівага насілля.
Курапаты гэта месца памяці пацярпелых людзей усіх нацыянальнасцей і рэлігій, месца болю для многіх беларускіх грамадзянаў, продкі якіх пацярпелі ад жахлівых і несправядлівых сталінскіх рэпрэсій ў першай палове ХХ стагоддзя. Важнасць гэтага памятнага месца адзначана беларускай дзяржавай, якая уключыла гэта месца ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пад катэгорыяй 1, якая надае помніку міжнароднае значэнне.
У сувязі са зносам крыжоў усталяваных грамадскасцю ва ўрочышчы Курапаты мы поўнасцю салідарны з Заявай Старшыні Каферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які між іншымі напісаў:
“Заклікаю адказных за знос крыжоў тэрмінова спыніць гэтыя дзеянні і шляхам дыялогу розных палітычных і грамадскіх сіл з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнанняў распачаць працэс урэгулявання сітуацыі”.
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) блаславіў вернікаў, якія праз строгі пост ў пятніцу 5 красавіка 2019 г., праз малітву і праз руплівае пакланенне Крыжу Хрыстоваму ў бліжайшыя дні, уключна з нядзеляй 7 красавіка 2019 г., бачаць абавязак перапрасіць Бога за гэты блюзнерчы акт зносу крыжоў у Курапатах.
протапрэзбітар Яўген Усошын Прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
Мінск, 4 красавіка 2019. |
|
4.04.2019
|






Сёньняшняе чытаньне:
