Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Прыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея Ганчарова  


Прыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея ГанчароваУ нядзелю, 3 сакавіка 2019 г. новасвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы - а. Сяргей Ганчароў (CSsR), манах-рэдэмптарыст, адслужыў у Мінску прыміцыйныя Службы.

 

Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) - гэта першыя Боскія Літургіі, якія савершае новасвятар (асабліва ў сваёй роднай парафіі); напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асабліван блаславенне.

 

Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар адслужыў Боскую Літургію ў ніжнім храме Чырвонага касцёля ў 11:00 гадз. у нядзелю 3 сакавіка 2019 г.

 

Гэта было вялікае свята для роднай парафіі а. Сяргея. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі і шматлікія ягоныя сябры, асабліва моладзь.

 

Прыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея ГанчароваПрыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея ГанчароваПрыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея Ганчарова

 

У вечар той жа нядзелі (у 18:00 гадз.) новасвятар а. Сяргей слыжыў так сама Боскую Літургію на ўкраінскай мове ў храме Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа.

 

Пасля той Літургіі а. Сяргей знайшоў яшчэ сілы, бы для шматлікіх вернікаў правесці катэхезу "Малітва Якуба, які змагаўся з Богам". Гэтая катэхеза стала добрымі ўводзінамі ў Вялікі пост.

 

Новасвятару Сяргею - Многая леты!

 

Фото і запіс катэхезы: PILIGRIM TUT

Прыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея ГанчароваПрыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея Ганчарова

 


4.03.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier