Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Прыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея Ганчарова
Прыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея Ганчарова4.03.2019. |
|
Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) - гэта першыя Боскія Літургіі, якія савершае новасвятар (асабліва ў сваёй роднай парафіі); напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асабліван блаславенне.
Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар адслужыў Боскую Літургію ў ніжнім храме Чырвонага касцёля ў 11:00 гадз. у нядзелю 3 сакавіка 2019 г.
Гэта было вялікае свята для роднай парафіі а. Сяргея. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі і шматлікія ягоныя сябры, асабліва моладзь.
У вечар той жа нядзелі (у 18:00 гадз.) новасвятар а. Сяргей слыжыў так сама Боскую Літургію на ўкраінскай мове ў храме Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа.
Пасля той Літургіі а. Сяргей знайшоў яшчэ сілы, бы для шматлікіх вернікаў правесці катэхезу "Малітва Якуба, які змагаўся з Богам". Гэтая катэхеза стала добрымі ўводзінамі ў Вялікі пост.
Новасвятару Сяргею - Многая леты!
Фото і запіс катэхезы: PILIGRIM TUT
Вярнуцца назад |