Мучанік Трыфан

Сьвяты Трыфан нарадзіўся ў Фрыгіі (Малая Азія). У маладосьці пасьвіў гусей, быў поўны Сьвятога Духа аж да такой ступені, што лекаваў розныя хваробы і немачы і выганяў злых духаў. Вылечыў ад злога духа таксама дачку цэзара Гардыяна (238-244). Цалкам пасьвяціў сваё жыцьцё прапаведваньню Хрыста паганам. У часы цэзара Дэцыя (249-251) пра Трыфана данесьлі, што не хоча складаць ахвяраў паганскім бажкам і адрачыся Хрыста. Аквілін, радца Нікеі, загадаў прывязаць яго да коняў і цягаць па вуліцах гораду. Пасьля доўгіх мучэньняў яму сьцялі галаву. Адбылося гэта ў 250 годзе. Цэзар Юстыніян І (527-565) і Юстын ІІ (565-578) у Канстантынопалі збудавалі на ягоны гонар дзьве сьвятыні.