Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Ва Ўкраіне завяршылася сьвяткаваньне з нагоды 1020-годдзя Хрышчэньня Русі  


Ва Ўкраіне завяршылася сьвяткаваньне з нагоды 1020-годдзя Хрышчэньня Русі

27 ліпеня з нагоды сьвяткаваньня 1020-х угодкаў Хрышчэньня Русі, Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Уладыка Любамір адслужыў у Кіеве Архіярэйскую Боскую Літургію. Урачыстае набажэнства, у якім узялі ўдзел уладыкі УГКЦ, сьвятары і і больш за 3 тысячы вернікаў з усёй Украіны, адбылося на тэрыторыі будаўніцтва будучага Патрыяршага сабору УГКЦ.

Пасля Боскай Літургіі працэсія, у якой узялі ўдзел біскупы, сьвятары, манахі, манахіні, сьвецкія вернікі, накіравалася да Дняпра, каб зачарпнуць вады для асьвячэньня. Вада была перанесена да месца, дзе праводзілася набажэнства. Пасля гэтага адбылося аднаўленьне прысутнымі абяцаньняў, дадзеных падчас Хросту.

Па запрашэньні Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ва ўрачыстасьцях з нагоды 1020-х угодкаў Хрышчэньня Русі узяў удзел Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І.

Ва Ўкраіне завяршылася сьвяткаваньне з нагоды 1020-годдзя Хрышчэньня Русі
28 ліпеня, у дзень успаміну сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра па юльянскім календары, Патрыярх Маскоўскі Алексій ІІ узначаліў урачыстую Боскую Літургію на плошчы перад Ўсьпенскім саборам Кіева-Пячэрскай лаўры. Патрыярху Рускай Праваслаўнай Царквы саслужылі кіраўнік Украінскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Уладзімір, Архіяпіскап Тыраны і ўсяе Албаніі Анастазій, архіпастыры з Расіі, Украіны, Беларусі, Молдовы, прадстаўнікі мясцовых Праваслаўных Цэркваў.

28.07.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier