Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ва Ўкраіне завяршылася сьвяткаваньне з нагоды 1020-годдзя Хрышчэньня Русі
Ва Ўкраіне завяршылася сьвяткаваньне з нагоды 1020-годдзя Хрышчэньня Русі28.07.2008. |
![]() 27 ліпеня з нагоды сьвяткаваньня 1020-х угодкаў Хрышчэньня Русі, Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Уладыка Любамір адслужыў у Кіеве Архіярэйскую Боскую Літургію. Урачыстае набажэнства, у якім узялі ўдзел уладыкі УГКЦ, сьвятары і і больш за 3 тысячы вернікаў з усёй Украіны, адбылося на тэрыторыі будаўніцтва будучага Патрыяршага сабору УГКЦ. Пасля Боскай Літургіі працэсія, у якой узялі ўдзел біскупы, сьвятары, манахі, манахіні, сьвецкія вернікі, накіравалася да Дняпра, каб зачарпнуць вады для асьвячэньня. Вада была перанесена да месца, дзе праводзілася набажэнства. Пасля гэтага адбылося аднаўленьне прысутнымі абяцаньняў, дадзеных падчас Хросту. Па запрашэньні Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ва ўрачыстасьцях з нагоды 1020-х угодкаў Хрышчэньня Русі узяў удзел Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І. ![]() Вярнуцца назад |