Перанясеньне мошчаў сьвятых бескарысьлівых лекараў Кіра і Яна

Мошчы гэтых сьвятых былі знойдзеныя за часоў патрыярха александрыйскага Тэафіла і пакладзена ў царкве сьв. Марка. Пазьней яны былі перанесеныя да гарадку Манут, каля Кенобы, дзе на той час яшчэ была сьвятыня Ізіды. Паганская сьвятіына сама разбурылася калім да яе наблізілася працэсія з мошчамі. Сёньня мошчы сьвятых спачываюць у Рыме, непадалёк ад базілікі сьвятога Паўла, у капліцы сьвятога Кіра.