Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

ЯГО БЛАСЛАВЕНСТВА СВЯТАСЛАЎ ПРЫВІТАЎ ПАТРЫЯРШАЙ ГРАМАТАЙ АРХІМАНДРЫТА СЯРГЕЯ З 70-ГОДДЗЕМ  


ЯГО БЛАСЛАВЕНСТВА СВЯТАСЛАЎ ПРЫВІТАЎ ПАТРЫЯРШАЙ ГРАМАТАЙ АРХІМАНДРЫТА СЯРГЕЯ З 70-ГОДДЗЕМБацька і Глава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў асабіста і ад імя Сінода Біскупаў УГКЦ павіншаваў патрыяршай граматай архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў у Беларусі, з нагоды 70-годдзя.


ЯГО БЛАСЛАВЕНСТВА СВЯТАСЛАЎ ПРЫВІТАЎ ПАТРЫЯРШАЙ ГРАМАТАЙ АРХІМАНДРЫТА СЯРГЕЯ З 70-ГОДДЗЕМ“У гэты святочны дзень дзякуем Госпаду за дар Вашага жыцця і за ўсе дары, якімі Ён так багата Вас надзяліў і якія Вы шчодра памножылі на працягу свайго ахвярнага святарскага служэння Богу і Царкве”, - гаворыцца ў тэксце граматы.

 

ЯГО БЛАСЛАВЕНСТВА СВЯТАСЛАЎ ПРЫВІТАЎ ПАТРЫЯРШАЙ ГРАМАТАЙ АРХІМАНДРЫТА СЯРГЕЯ З 70-ГОДДЗЕМЮбіляру пажадалі, каб Усявышні блаславіў яго сваімі шчодрымі дарамі, паслаў мудрасць у святарскім служэнні, якое святар ужо на працягу многіх гадоў ажыццяўляе ў Беларусі, сярод людзей, якія ўсім сэрцам любяць Бога і нашу Царкву.

 

«Будзьце і ў далейшым добрым ахоўнікам і настаўнікам веры, дбайным дабравеснікам слова Хрыстовага Евангелля і асобай, чуйнай да патрэб бліжніх», - гаворыцца ў віншавальнай грамаце.

 

Дэпартамент інфармацыі УГКЦ


8.02.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier