Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

20-я ўгодкі смерці а. Яна Матусевіча  


20-я ўгодкі смерці а. Яна МатусевічаУ нядзелю, 2 верасня 2018 г. споўняецца 20 год ад смерці протапрэзбітара Яна Матусевіча.

 

У Мінску заўпакойная паніхіда будзе адслужаная на магіле а. Яна Матусевіча на Кальварыйскіх могілках ў нядзелю 2 верасня 2018 г. у 14:00 г.

 

Напярэдадні гадавіны смерці святой памяці протапрэзбітара Яна, у Мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях праходзяць заўпакойныя службы:

У парафіі Праведнага Язэпа: у пятніцу 31 жніўня а гадз. 19:00;

у парафіі Святога Духа: ў пятніцу 31 жніўня а гадз. 18:30;

у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі: у суботу 1 верасня ў 10:00 газ.

 

Айцец Ян быў першым душпастырам грэка-католікаў у Беларусі, які ў 1988 г. пачаў адкрытую душпастырскую дзейнасць, а пазней стаў пробашчам першай зарэгістраванай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.


31.08.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier