Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 20-я ўгодкі смерці а. Яна Матусевіча
20-я ўгодкі смерці а. Яна Матусевіча31.08.2018. |
|
У Мінску заўпакойная паніхіда будзе адслужаная на магіле а. Яна Матусевіча на Кальварыйскіх могілках ў нядзелю 2 верасня 2018 г. у 14:00 г.
Напярэдадні гадавіны смерці святой памяці протапрэзбітара Яна, у Мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях праходзяць заўпакойныя службы: У парафіі Праведнага Язэпа: у пятніцу 31 жніўня а гадз. 19:00; у парафіі Святога Духа: ў пятніцу 31 жніўня а гадз. 18:30; у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі: у суботу 1 верасня ў 10:00 газ.
Айцец Ян быў першым душпастырам грэка-католікаў у Беларусі, які ў 1988 г. пачаў адкрытую душпастырскую дзейнасць, а пазней стаў пробашчам першай зарэгістраванай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску. Вярнуцца назад |