4 - 7 чэрвеня 2018 г. у мястэчку Ліменас Херсонісу, на востраве Крыт (Грэцыя), адбыліся нарады падкамісіі Каардынацыйнага камітэта Змешанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі.
Агульная тэма нарадаў - "Прымат і сінадальнасць у другім тысячагоддзі". У асаблівы спосаб прааналізаваны перыяд ад XIX стагоддзя да нашых дзён.
Немалая частка нарадаў было прысвечана пытанню і т.зв. уніятызма.
Нарады адбыліся ў сяброўскай і дзелавой атмасферы. Падкамісія падрыхтавала пяць дакументаў (усяго 28 старонак), якія будуць прадстаўлены на пленарнай сесіі Каардынацыйнага камітэта ў каталіцкім манастыры Бозэ (каля Мілана ў Італіі) 13-17 лістапада 2018 г.
Усе пяць дакументаў, прапановы і рашэнні падкамісіі былі аднагалосна прынятыя як праваслаўнымі, так і каталіцкімі членамі падкамісіі.
Было падкрэслена, што Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы не толькі маюць права на існаванне, але іх варта лічыць Цэрквамі-сёстрамі, якія маюць сваю ўдзельную ролю ў далейшым развіцці экуменічнага дыялогу паміж Праваслаўнай і Каталіцкай Цэрквамі.
Уніятызм, у духу Баламандскіх пагадненняў з 1993 г., не з'яўляецца ні мадэллю, ні метадам працы для адзінства Цэркваў, не варта ўжываць тэрмін "уніят", калі гаворыцца пра ўсходніх каталікоў у супрычасці (communio) з Біскупам Рыма.
У той жа час другая падкамісія ў тыя ж дні праводзіла свае нарады на востраве Кіпр. Яна таксама падрыхтавала адпаведныя дакументы, якія будуць прадстаўлены ў лістападзе ў Бозэ на пленарнай сесіі Каардынацыйнага камітэта.
У нарадах на Крыце прымалі ўдзел:
Архібіскуп Ёў з Тэлмесос [Геча] - (Усяленскі Патрыярхат) – сустаршыня падкамісіі;
Архібіскуп Раланд Мінерат – (РКЦ у Францыі) – сустаршыня падкамісіі;
Біскуп Ігнат Бранічэўкі [Мідзіч] – (Сербская Праваслаўная Царква);
Біскуп Дзімітрый [Салахас] – (Грэка-Каталіцкая Царква Грэцыі);
а. Патрыцыю Ўлацыю – (Румынская Праваслаўная Царква);
а. Іван Дацько – (Украінская Грэка-Каталіцкая Царква);
а. Аляксей Дзікароў – (Руская Праваслаўная Царква);
а. Гіяцынт Дэстывель – (Папская рада па садзейнічанню адзінству хрысціян);
праф. д-р Тэрэзія Гайнталер – (РКЦ – Франкфурт, Германія);
а. Хрыстафор Масіс – (Тэсалонікі - Грэцкая Праваслаўная Царква);
праф. д-р Теадорас Янґу – (Тесалонікі - Грэцкая Праваслаўная Царква).
Разам 11 чалавек, сярод якіх шэсць прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і пяць прадстаўнікоў Каталіцкай Царквы.
Вельмі гасцінным гаспадаром сустрэчы быў мітрапаліт Петрас і Херсаніскі, Герасімас.
На пленарнай сесіі ў манастыры Бозэ (Мілан) 13-17 лістапада 2018 г. будзе выпрацаваны канчатковы дакумент для пленарнай сустрэчы ўсёй Камісіі, якую прадбачваецца ў 2019 годзе ў адной з праваслаўных краін.
Інстытут экуменічных студыяў
Паводле http://ugcc.ua/news/komun%D1%96kat_83051.html