Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Паховіны святой памяці Марыі Магдалены Радзівіл, Мінск, 17 лютага 2018 г.
Паховіны святой памяці Марыі Магдалены Радзівіл, Мінск, 17 лютага 2018 г.17.02.2018. |
|
“Той, хто жыве з дапамогай Усявышняга, пад покрывам Бога нябеснага паселіцца” (Псалом 90:1)
Хрысціянскія паховіны – гэта малітоўнае развітанне са спачылым у Госпадзе хрысціянінам, хрысціянкай.
Сёння тут, у цэнтры Мінска, мы аддаем Беларускай зямлі прах святой памяці спачылай Слугі Божай Марыі Магдалены Радзіві́л – нашай Сястры ў Госпадзе.
На самай справе мы не столькі з Ёй развітваемся, колькі вітаем яе зямныя парэшткі ў роднай Беларусі.
Божай Міласэрнасці даручаем Яе душу і дзякуем Богу за ўсё дабро, якое Яна зрабіла на Беларускай Зямлі.
У заўпакойную, падзячную малітву ўключаюцца і святары, і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы – з жывой памяццю аб падтрымцы і дапамозе, якую беларускія грэка-католікі атрымалі ад Марыі Магдалены.
Сёння, у час пахавальнай службы ў мінскім касцёле Святой Тройцы, я, разам з групай рымскіх прыяцеляў Беларусі, молімся за супакой спачылай Слугі Божай Марыі Магдалены ў Рыме, перад Іконай Жыровіцкай Багародзіцы.
“Супакой, Госпадзе, душу заснулай Слугі Тваёй і ўчыні Ёй вечную памяць”.
Рым, 17 лютага 2018 г, +Архімандрыт Сяргей (Гаек) Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Марыя Магдалена Радзіві́л, (дзявочае 3авіша, у першым шлюбе Красінская; 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава, Расійская імперыя — 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя) — арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка. Вярнуцца назад |