Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцы: 4-5 жніўня 2017 г.  


Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцы: 4-5 жніўня 2017 г.Ушанаваць росіцкіх мучанікаў бл. Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча сёлета можна будзе 4-5 жніўня. Як заўсёды, летнія ўрачыстасці пачынаюцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і скончыцца святой Імшой 5 жніўня ў 12.00.

У Росіцу традыцыйна таксама будуць арганізоўвацца пешыя пілігрымкі. Запрашаем прыняць у іх удзел:

  • Барысаў-Росіца (8 дзён) – з 28.07 па 04.08, запіс па тэлефоне: 8033 3559660 (а. Вадзім)
  • Полацк-Росіца (4 дні) – з 1.08 па 04.08, запіс па тэлефоне: 8029 7130233 (а. Аляксандр)
  • Друя-Росіца (3 дні) – з 2.08. па 04.08, запіс па тэлефоне: 8033 3708819 (а. Канстанцін)
  • Аўтобусная пілігрымка Мінск-Росіца – запіс па тэлефоне: 8044 7090301 (Ірына). Выезд 4 жніўня ў 17.00 ад ст.м. Усход.

Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне і для наведвання вёскі, пры сабе трэба мець пашпарт

Праграма ўрачыстасцей:

Пятніца, 4 жніўня

  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі)
  • 19.30 — кароткая рэклама фотапраекта «Крыж»
  • 19.40 — Акафіст (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)
  • 20.30 — ушанаванне Юбілею 500-годдзя Бібліі Скарыны
  • 21.50 — Нешпары за памерлых
  • 22.30 — Адарацыя (малітва праслаўлення)

Субота, 5 жніўня 

  • 24.00 — урачыстая святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі)
  • 02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа
  • 03.30 — Росіцкі крыжовы шлях
  • 06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)
  • 08.00 — Ютрань
  • 09.00 — Ружанец з разважаннямі, таямніцы радасныя
  • 10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі «Светач»
  • 11.00 — прэзентацыя евангелізацыйнага фотапраекта «Крыж»
  • 12.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне

Паводле Catholic.by

Фота Кацярыны Лаўрыненка


27.07.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier