Ушанаваць росіцкіх мучанікаў бл. Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча сёлета можна будзе 4-5 жніўня. Як заўсёды, летнія ўрачыстасці пачынаюцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і скончыцца святой Імшой 5 жніўня ў 12.00.
У Росіцу традыцыйна таксама будуць арганізоўвацца пешыя пілігрымкі. Запрашаем прыняць у іх удзел:
- Барысаў-Росіца (8 дзён) – з 28.07 па 04.08, запіс па тэлефоне: 8033 3559660 (а. Вадзім)
- Полацк-Росіца (4 дні) – з 1.08 па 04.08, запіс па тэлефоне: 8029 7130233 (а. Аляксандр)
- Друя-Росіца (3 дні) – з 2.08. па 04.08, запіс па тэлефоне: 8033 3708819 (а. Канстанцін)
- Аўтобусная пілігрымка Мінск-Росіца – запіс па тэлефоне: 8044 7090301 (Ірына). Выезд 4 жніўня ў 17.00 ад ст.м. Усход.
Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне і для наведвання вёскі, пры сабе трэба мець пашпарт
Праграма ўрачыстасцей:
Пятніца, 4 жніўня
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі)
- 19.30 — кароткая рэклама фотапраекта «Крыж»
- 19.40 — Акафіст (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)
- 20.30 — ушанаванне Юбілею 500-годдзя Бібліі Скарыны
- 21.50 — Нешпары за памерлых
- 22.30 — Адарацыя (малітва праслаўлення)
Субота, 5 жніўня
- 24.00 — урачыстая святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі)
- 02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа
- 03.30 — Росіцкі крыжовы шлях
- 06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
- 06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)
- 08.00 — Ютрань
- 09.00 — Ружанец з разважаннямі, таямніцы радасныя
- 10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі «Светач»
- 11.00 — прэзентацыя евангелізацыйнага фотапраекта «Крыж»
- 12.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне
Паводле Catholic.by
Фота Кацярыны Лаўрыненка