Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Архімандрыт Сяргей павіншаваў Протаархімандрыта Ордэна Базыльянаў з 400-годдзем  


Архімандрыт Сяргей павіншаваў Протаархімандрыта Ордэна Базыльянаў з 400-годдземАпостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў Протаархімадрыта Ордэна Базыльянаў Генісія (Віомара) з нагоды 400-годдзя арганізацыі (цэнтралізацыі) Ордэна Базыльянаў, што адзначаецца 26 ліпеня 2017 г.

 

--------------------------

 

 

Архімандрыт Сяргей павіншаваў Протаархімандрыта Ордэна Базыльянаў з 400-годдзем
Архімандрыт СЯРГЕЙ

Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі

Visitatore Apostolico ad nutum Sanctae Sedis per i greco-cattolici della Bielorussia

Курыя: вул. Арджанікідзе д. 6; 220021 МІНСК, Беларусь

 

N. 17.073/ME Нагародавічы – Мінск, 26.07.2017

 

Пачэсны Протаархімандрыт

ГЕНІСІЙ ВІОМАР

Базыльянскій Ордэн св. Язафата

via di San Giosafat 8 - 00153 ROMA

 

Дастойны і Пачэсны Айцец Протаархімандрыт Генісій!

 

На Вашыя рукі – як Протаархімандрыта – жадаю перадаць для Вас, для Генеральнай Рады ды для ўсіх членаў Ордэна, сардэчныя прывітанні з Беларусі ды віншаванні з нагоды 400-годдзя арганізацыі Ордэна Базыльянаў .

 

Як вядома, 400 год таму, на Навагрудскай Зямлі Вялікага Княства Літоўскага, на першай Капітуле, якую 20-26 ліпеня 1617 г. мітрапаліт Іосіф Вельямін Руцкі склікаў у сваім радывым маёнтку ў Нагародавічах, адбылася рэформа і рэарганізацыя ўсходняга манаства ў Кіеўскай з’яднанай мітраполіі і заснаванне цэнтралізаванага «Ордэна Св. Васіля Вялікага».

 

У 1617 г. з’яднаная (унійная) супольнасць манахаў, якія духова падтрымлівалі мітрапаліта Іосіфа Руцкага і архімандрыта Язафата Кунцэвіча мела ўжо пяць манастыроў. Гэта былі: Вільня, Быцень, Жыровічы, Наваградак і Мінск, у якіх пражывала каля ста манахаў. Яны ажыццяўлялі план Іосіфа Руцкога, працуючы над адраджэннем з’яднанай Царквы і над адукацыяй народа.

 

Унійная Царква на тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі ў той час знаходзілася ў складанай сітуацыі, Еднасць з Каталіцкай Царквой, якая была абвешчана ў 1596 г. у Берасці, сустрэла супраціў і вынікам гэтага былі спробы дэзінтэграцыі. Адчуваючы патрэбы ў каардынацыі душпастырства ды новых формаў працы мітрапаліт Іосіф вырашыў манахаў, якія жылі ў паасобных манастырах, аб’яднаць у манаскую цэнралізаваную кангрэгацыю – Віленскую Кангрэгацыю Святой Тройцы.

 

У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве з удзячнасцю памятаем, што Айцы Базыльяне былі тымі, хто на Беларускіх Землях спрычыніўся да развіцця новых формаў евангелізацыі: друкавання, школьніцтва, але таксама і сведчання на вуліцах – як гэта рабіў святамучанік Язафат, 150-ю гадавіну кананізацыі Каторага мы святкуем у гэтым годзе.

 

У парафіях і супольнасцях БГКЦ у Беларусі ў гэтыя дні ў малітве ўзгадваем 400-годдзе рэарганізацыі ды цэнралізыцыі Ордэна Базыльянаў ды асэнсоўваем каштоўную спадчыну служэння Базылянаў на Беларускіх Землях.

 

Вашым малітвам, Дастойны і Пачэсны Айцец Протаархімандрыт, ды малітвам усіх Базылянаў даручаем нашае служэнне і сведчанне Евангелля Хрыста ў сённяшней Беларусі.

 

З малітвай ды глыбокай пашанай у Хрысце

+ Архімандрыт Сяргей (Гаек), Ап. Віз.

 


26.07.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier