Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Архімандрыт Сяргей павіншаваў Протаархімандрыта Ордэна Базыльянаў з 400-годдзем
Архімандрыт Сяргей павіншаваў Протаархімандрыта Ордэна Базыльянаў з 400-годдзем26.07.2017. |
|
--------------------------
Архімандрыт СЯРГЕЙ
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Visitatore Apostolico ad nutum Sanctae Sedis per i greco-cattolici della Bielorussia Курыя: вул. Арджанікідзе д. 6; 220021 МІНСК, Беларусь
N. 17.073/ME Нагародавічы – Мінск, 26.07.2017
Пачэсны Протаархімандрыт ГЕНІСІЙ ВІОМАР Базыльянскій Ордэн св. Язафата via di San Giosafat 8 - 00153 ROMA
Дастойны і Пачэсны Айцец Протаархімандрыт Генісій!
На Вашыя рукі – як Протаархімандрыта – жадаю перадаць для Вас, для Генеральнай Рады ды для ўсіх членаў Ордэна, сардэчныя прывітанні з Беларусі ды віншаванні з нагоды 400-годдзя арганізацыі Ордэна Базыльянаў .
Як вядома, 400 год таму, на Навагрудскай Зямлі Вялікага Княства Літоўскага, на першай Капітуле, якую 20-26 ліпеня 1617 г. мітрапаліт Іосіф Вельямін Руцкі склікаў у сваім радывым маёнтку ў Нагародавічах, адбылася рэформа і рэарганізацыя ўсходняга манаства ў Кіеўскай з’яднанай мітраполіі і заснаванне цэнтралізаванага «Ордэна Св. Васіля Вялікага».
У 1617 г. з’яднаная (унійная) супольнасць манахаў, якія духова падтрымлівалі мітрапаліта Іосіфа Руцкага і архімандрыта Язафата Кунцэвіча мела ўжо пяць манастыроў. Гэта былі: Вільня, Быцень, Жыровічы, Наваградак і Мінск, у якіх пражывала каля ста манахаў. Яны ажыццяўлялі план Іосіфа Руцкога, працуючы над адраджэннем з’яднанай Царквы і над адукацыяй народа.
Унійная Царква на тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі ў той час знаходзілася ў складанай сітуацыі, Еднасць з Каталіцкай Царквой, якая была абвешчана ў 1596 г. у Берасці, сустрэла супраціў і вынікам гэтага былі спробы дэзінтэграцыі. Адчуваючы патрэбы ў каардынацыі душпастырства ды новых формаў працы мітрапаліт Іосіф вырашыў манахаў, якія жылі ў паасобных манастырах, аб’яднаць у манаскую цэнралізаваную кангрэгацыю – Віленскую Кангрэгацыю Святой Тройцы.
У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве з удзячнасцю памятаем, што Айцы Базыльяне былі тымі, хто на Беларускіх Землях спрычыніўся да развіцця новых формаў евангелізацыі: друкавання, школьніцтва, але таксама і сведчання на вуліцах – як гэта рабіў святамучанік Язафат, 150-ю гадавіну кананізацыі Каторага мы святкуем у гэтым годзе.
У парафіях і супольнасцях БГКЦ у Беларусі ў гэтыя дні ў малітве ўзгадваем 400-годдзе рэарганізацыі ды цэнралізыцыі Ордэна Базыльянаў ды асэнсоўваем каштоўную спадчыну служэння Базылянаў на Беларускіх Землях.
Вашым малітвам, Дастойны і Пачэсны Айцец Протаархімандрыт, ды малітвам усіх Базылянаў даручаем нашае служэнне і сведчанне Евангелля Хрыста ў сённяшней Беларусі.
З малітвай ды глыбокай пашанай у Хрысце + Архімандрыт Сяргей (Гаек), Ап. Віз.
Вярнуцца назад |