Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Шлях малітвы і «добрага навучання» працягваецца  


Шлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаУдзельнікі ХХІII грэка-каталіцкай пілігрымкі асэнсоўваюць яе духовыя плады.


Да мэты пілігрымкі - у Полацк, у суботу - 15 ліпеня 2017 г. дайшло больш за 100 пілігрымаў. Шлях пілігрымкі, што пачаўся 11 ліпеня 2017 г. у Віцебску, праходзіў праз Заронава, Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.

 

Дэвізам пілігрымкі былі словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению».

На паломніцкім шляху малітвы і «добрага навучання» пілігрымы карысталіся малітвамі з Малой падарожнай кніжкі Францішка Скарыны – у перакладзе на беларускую мову зробленым айцом Аляксандрам Надсанам.

 

Увага пілігрымаў была накіраваная да духоўнай спадчыны беларускіх сведкаў веры. Побач Францішка Скарыны пілігрымы змаглі пазнаёміцца і з постаццю ўніяцкага мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага, які шмат клапаціўся над справай «добрага навучання» моладзі на Беларускіх Землях. (Сёлета адзначаецца 380-я гадавіна завяршэнныя зямнога жыцця мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага (+1637) ды 400-годззе ягонай рэформы ўсходняга манаства – арганізацыі Ордэна базыльянаў).

 

12 і 13 ліпеня (серада і чацвер) пілігрымаў наведаў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек), які ў гэтыя два дні ўзначаліў Боскую Літургію ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

У чацвер, 13 ліпеня архімандрыт блаславіў ды аблачыў у духоўную вопратку (падраснік) грэка-каталіцкіх семінарыстаў Арцёма Калугіна ды Ціграна-Мікалая Латышава.

 

На паломніцкім шляху былі розныя нечаканыя, радасныя моманты, пра якія напішам у наступным “успаміне”.

 

 

***

У нядзелю – 16 ліпеня 2017 г., у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай, святочную Боскую Літургію для пілігрымаў і вернікаў Полацкай парафіі ўзначаліў архімандрыт Сяргей, які перадаў усім удзельнікам свята прывітанне ад Апостальскага Нунцыя ў Беларусі – архібіскупа Габара Пінтэра.

 

У гэтыя дні ўдзельнікі ХХХІІІ пілігрымкі праводзяць абмяркаванне (або лепш сказаць “асэнсаванне”) духовых пладоў паломніцкага подзвігу. Шлях малітвы і «добрага навучання» працягваецца.

(Ніжэй дададзена І-я частка фота з галерэі).

Шлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваецца Шлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваецца Шлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаШлях малітвы і «добрага навучання» працягваецца

 

Фота Аляксандра Маламы


24.07.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier