Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Пачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк  


Пачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – ПолацкУ аўторак, 11 ліпеня 2017 г. раніцай пачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў канцлер Грэка-каталіцкай курыі ў Мінску – протапрэзбітар Яўген Усошын.


На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. 


Сёлета пілігрымка праходзіць з 11 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению». Паломніцкі шлях малітвы і «добрага навучання» з Віцебску ў Полацак пілігрымы пройдуць за 5 дзён — з аўторка да суботы.

 

Першага дня шлях з  Віцебска да Заронава пілігрымы праходзяць пад дэвізам “Праслаўляем Імя Ісуса”; асаблівай малітвай ў гэты дзень есць скарынаўскі “Акафіст Імю Ісусаваму”.

 

***

 

Пачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – ПолацкПачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – ПолацкПачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – ПолацкПачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – ПолацкПачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк

 

Паводле праграмы ўвага пілігрымаў будзе накіраваная да духоўнай спадчыны беларускіх сведкаў веры. Побач Францішка Скарыны пілігрымы змогуць пазнаёміцца і з постаццю ўніяцкага мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага, які шмат клапаціўся над справай «добрага навучання» моладзі на Беларускіх Землях. Сёлета адзначаецца 380-я гадавіна завяршэнныя зямнога жыцця мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага (+1637) ды 400-годззе ягонай рэформы ўсходняга манаства – арганізацыі Ордэна базыльянаў.


***
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom; Андрэй (29) 88 99 550 МТС

Фота з Інстаграму Кацярыны Вінакуравай і а. Яўгена Усошына

11.07.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier